На Ружаншчыне ажывае спадчына Сапегаў (фота)

На Ружаншчыне ажывае спадчына Сапегаў (фота)

У Ружанскім палацы, што з'яўляецца адным з буйнейшых палацавых комплексаў  Беларусі XVI - XVIII стагоддзяў, працягваюцца рэстаўрацыйныя працы. На дадзены момант адноўлены галоўны ўваход у браму, дзе размяшчаецца экспазіцыя, прысвечаная роду Сапегаў, а таксама экспазіцыя з мясцовых археалагічных знаходак і старажытнай зброі. У 2012 годзе на ўязной браме з'явілася скульптура Святой Ганны.

На чарзе рэканструкцыя ўсходняй часткі. Там некалі месціўся славуты манеж і тэатр Сапегаў.

На сённяшні дзень Ружанскі палац – гэта культурніцкая пляцоўка з гістарычным мінулым. Традыйным стала правядзенне фэсту «Ружанская брама», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

Мнения

Вверх