Адбыўся трэці роварны марафон «Суседзі-2013» (+фота)

Адбыўся трэці роварны марафон «Суседзі-2013» (+фота)

Трэці роварны марафон «Суседзі-2013» прайшоў вакол беларускай часткі Аўгустоўскага канала па трох катэгорыях складанасці і дваццаці двух узроставых катэгорыях. Удзел прынялі больш за 400 раварыстаў з усёй Беларусі, а таксама Польшчы, Нідэрландаў і Літвы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Юры Котаў, двухразовы пераможца за тры гады існавання марафону, атрымаў вышэйшую ўзнагароду ў сваёй катэгорыі –  «50+».

– Гэта мая хатняя траса, таму я  разлічваў на прызавое месца адразу. У мінулым годзе я гэты марафон выйграў, у гэтым таксама ў сваёй катэгорыі я яго выйграў. Можна сказаць, што гэта пацверджанне поспеху.

Асноўны марафон меў працягласць каля 70 кіламетраў. У катэгорыі «Мужчыны Оpen» пераможцам стаў Аляксей Ціханаў. Прызавы фонд спаборніцтваў склаў 30 мільёнаў беларускіх рублёў апрача падарункаў ад арганізатараў. Роварны марафон «Суседзi» быў адным з адзінаццаці этапаў міжнароднага марафону Maratony Kresowe і адзіным, што праходзіць па тэрыторыі Беларусі.

1

2

3

4

5

6

Якуб Сушчынскі. Фота аўтара.

Мнения

Вверх