Мінск адсвяткаваў Дзень культуры народаў Вялікага княства Літоўскага (+фота)

Мінск адсвяткаваў Дзень культуры народаў Вялікага княства Літоўскага (+фота)

У беларускай сталіцы ўпершыню на адной сцэне сабраліся прадстаўнікі чатырох народаў, што складалі спачатку Вялікае княства Літоўскае, а потым і Рэч Паспалітую - літоўцы Aiste Smilgeviciute & SKYLE, палякі Vo?osi, украінцы «ГЫЧ Аркестр» ды наш «Палац».

Ініціыятарам такога фэсту стаў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, у дворыку якога і прайшоў выступ музыкаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Лідар «Палацу» Алег Хаменка лічыць першы Дзень культуры народаў ВКЛ удалым, нягледзячы на дождж, які суправаджаў выступы музыкаў.

- Вельмі прыемна было пабачыць украінцаў, літоўцаў, палякаў і, перадусім, беларусаў на гэтай сцэне. З надвор’ем не зусім пашанцавала. Але  публіка была абсалютна падрыхтаваная. Вельмі ўзрушаны і вельмі ўдзячны ўсім арганізатарам.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца лідар польскага калектыву Vo?osi Krzysztof Lason:

- Славяне адчуваюць не галавой, а сэрцам. І пра гэта мы гаворым сваёй музыкай. 

У планах кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музею ёсць яшчэ некалькі праектаў, пакліканых папулярызаваць агульную культурную спадчыну народаў Вялікага княства Літоўскага.

1

2

3

4

5

Рыгор Сапяжынскі

Фота аўтара

Мнения

Вверх