Самотны паломнік з Бельгіі плануе ў жніўні прайсці 660 км па Беларусі

Самотны паломнік з Бельгіі плануе ў жніўні прайсці 660 км па Беларусі

Бельгійскі пілігрым Вернэр Ван Жуйлен (Werner Van Zuylen) наведае Мінск, Магілёў, Мсціслаўль, Пагранічны, іншыя месцы, верагодна, таксама і Гродна. Вядома, што ён будзе наведваць храмы і манастыры. Яго падарожжа па нашай краіне пройдзе пры падтрымцы Бельгійскага консульства ў Мінску.

Бельгіец будзе перасякаць Беларусь пешшу з 3 па 26 жніўня, паведамляе Grodnensis.by.

Заахвочваем вернікаў ахіліць замежнага паломніка сваімі малітвамі і пры неабходнасці аказаць яму пасільную дапамогу.

Мнения

Вверх