Новы будынак музея да «Дажынак»

Новы будынак музея да «Дажынак»

У новым будынку супрацоўнікі і наведвальнікі Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея будуць сустракаць свята «Дажынкі-2013», паведамляе «Звязда».

Рэканструюецца будынак 1911 года, дзе зараз змяшчаецца ўстанова культуры. Адначасова ўзведзена новая двухпавярховая прыбудова побач. Арыенціровачны кошт будаўніцтва музейнага комплексу складае каля Br30 млрд. Грошы вылучаны з абласнога і раённага бюджэтаў, а таксама ад правядзення раённых суботнікаў. Пасля ўводу музея ў эксплуатацыю агульная яго плошча павялічыцца ў чатыры разы. У абноўленай установе культуры з'явяцца прэс-цэнтр, выставачны і лекцыйны залы, галерэя, дзіцячы мастацкі пакой, сувенірная крама і іншае.

Спецыялісты музея адзначаюць, што для паўнавартаснага функцыянавання патрабуецца яшчэ сур'ёзная праца па стварэнні і абнаўленні інтэр'ераў, экспазіцый, абсталявання. Дарэчы, супрацоўнікі ўстановы звярнуліся да мясцовых жыхароў з просьбай дапамагчы сабраць экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю лёсаў вядомых людзей, што нарадзіліся на Жлобінскай зямлі. Зараз у фондах музея знаходзіцца больш за 16 тысяч экспанатаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Мнения

Вверх