Гаспадыня сядзібы «Родны кут» прымае бясплатна тых, хто быў на Плошчы

Гаспадыня сядзібы «Родны кут» прымае бясплатна тых, хто быў на Плошчы

У Глыбоцкім раёне ёсць вёсачка Валодзькава. Тут, на радзіме сваіх продкаў, жыве гаспадыня аграсядзібы «Родны кут». Ва ўласнасці мае 8 домікаў, 4 з іх – гасцявыя, паведамляе Belsat.eu.

Рэчы, якія ёсць у дамах і падворках, – з усёй ваколіцы сабраныя. Сенавал ручной работы, якіх няшмат засталося, нетыповыя печы ў пакоях і руская – у кухні. Гаспадыня марыць усё ж пачаць гатаваць жытні хлеб – паводле рэцэпту бабулі. Іншыя харчы для гасцей сядзібы – з уласнай гаспадаркі. І кароўка свая, і конік, вакол – поўны грыбоў ды ягад лес. Ёсць і эксклюзіўныя прапановы – для сапраўдных беларусаў. Так, усіх, хто быў на плошчы ў 2010-м, гаспадыня абяцае прыняць на аграсядзібе бясплатна!

«Я кажу –  калі ласка, прыязджайце паглядзіце на сапраўднае жыццё ў вёсцы, не намаляванае, не з тэлевізару, не катэджы, а такая невялічкая вёска са сваймі жыхарамі. Можна падысці пабачыць, як бабулі працуюць на гародзе. Некаму гэта не трэба, нехта прыязджае адпачыць ад людзей». - кажа гаспадыня аграсядзібы «Родны кут» Юлія Бука.

Калі ж вы былі ў шэрагах абаронцаў дэмакратычных выбараў – гасцюйце задарма. Але ўжо, вядома, за грошы ладзяць тут летнікі, вяселлі, фольк-вечарыны наведнікі і з Польшчы, і з Расіі,  нават з ЗША. Летась «Родны кут» наведалі 1100 гасцей. Хаця гаспадыня не хавае – на справе дзяржава мала дапамагае прадпрымальнікам.

 

Мнения

Вверх