Чэргі на беларускай мяжы захоўваюцца толькі ў кірунку Украіны

Чэргі на беларускай мяжы захоўваюцца толькі ў кірунку Украіны

Чэргі на беларускай знешняй мяжы захоўваюцца толькі ў кірунку Украіны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гэта звязана з сезонам адпачынкаў, паведаміў намеснік начальніка прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

Пры гэтым, зазначае Антон Бычкоўскі, ніякага ўплыву на сітуацыю на мяжы сістэмы аплаты праезду па дарогах Беларусі BelToll ён не заўважыў.

– Сітуацыя на мяжы ў цэлым стабільная, чэргі пасля выходных маюць тэндэнцыю да зніжэння. Ёсць у нас невялікія чэргі на ўкраінскім напрамку ў некаторых пунктах пропуску, у прыватнасці на Аляксандраўцы, на Камарыне, на Новай Гуце. Там дастаткова вялікі пасажырскі паток легкавых транспартных сродкаў. Увядзенне сістэмы BelToll ніяк пракаментаваць не магу, бо яна дзейнічае па-за тэрыторыяй пунктаў пропуску. Для нас яна ніякім чынам не адбіваецца на дзейнасці памежнікаў у пунктах пропуску.

Нацыянальная сістэма электроннага збору платы за праезд па дарогах Беларусі BelToll уведзена ў камерцыйную эксплуатацыю 1 жніўня. Яна закранае 815 кіламетраў дарог.

Кіроўцы грузавых машын звязваюць павелічэнне чэргаў на мяжы менавіта з марудным заключэннем дамоў па сістэме аплаты праезду BelToll.

Антон Разумоўскі

Мнения

Вверх