Уладзімір Арлоў сустрэўся са сваімі чытачамі на выспе возера Сялява

Уладзімір Арлоў сустрэўся са сваімі чытачамі на выспе возера Сялява

30 ліпеня ў цудоўны летні вечар пісьменнік Уладзімір Арлоў сустрэўся са сваімі чытачамі з моладзевага летніка, размешчанага на выспе маляўнічага возера Сялява ў Крупскім раёне, паведамляе Budzma.org.

Былі прэзентаваныя нядаўна выдадзеныя кнігі “Пакуль ляціць страла” і “Свецяцца вокны, ды нікога за імі”. Адразу гаворка зайшла пра 150-годдзе нацыянальна-вызваленчае паўстанне Кастуся Каліноўскага, якое адзначаецца сёлета, а таксама пра яго правадыра.

Можна сказаць, што Уладзімір Арлоў не толькі адказаў на шматлікія пытанні, але і правёў вясёлую віктарыну з пытаннямі з далёкай і нядаўняй гісторыі.

Пяцёра пераможцаў атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а на прыканцы сустрэчы прагучала эсэ “Незалежнасць-гэта…” .

2

Да арганізацыі сустрэчы спрычыніўся спадар Андрэй Аляхновіч і Генадзь Шэпелеў.

Імпрэза адбывалася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

1

Мнения

Вверх