Каля 200 беларусаў затрымалі з пачатку года на польска-беларускай мяжы

Каля 200 беларусаў затрымалі з пачатку года на польска-беларускай мяжы

170 беларусаў былі затрыманыя з пачатку года на польска-беларускай мяжы. Такія дадзеныя прыводзіць Падляшскае аддзяленне памежнай аховы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Маёр Юзэф Пучыньскі агучыў нашаму радыё канкрэтныя лічбы і віды парушэнняў, якія здзейснілі грамадзяне Беларусі за гэты перыяд:

- 57 асобаў вышукваліся рознымі ўстановамі, 42 асобы, як нелегальныя мігранты, 28 за акцызныя правапарушэнні - кантрабанду цыгарэтаў, алкаголю і г.д., 25 за ўдзел у продажы скрадзеных машын, 14 за фальшаванне дакументаў, 4 па закону аб іншаземцах.

Калі ідзе пра заканадаўства аб іншаземцах, маёр Юзэф Пучыньскі тлумачыць, што найчасцей парушэнні датычаць пратэрмінаваных візаў. Таксама двое беларусаў былі затрыманыя за карупцыю і чацьвёра за іншыя парушэнні заканадаўства.

Агулам з пачатку года ў Польшчы за парушэнні правілаў знаходжання затрыманыя дзве тысячы замежнікаў. Лідыруюць у гэтым спісе ўкраінцы. 

Яна Запольская 

Мнения

Вверх