Грабарка рыхтуецца да свята Спаса і прыняцця тысяч паломнікаў

Грабарка рыхтуецца да свята Спаса і прыняцця тысяч паломнікаў

На Святой гары Грабарцы пачалася падрыхтоўка да святкаванняў Праабражэння Гасподняга. Як кожны год у жаночы манастыр святых Марфы і Марыі прыязджае на адмысловы рабочы летнік моладзь, каб на працягу двух тыдняў (перад, у час ды пасля свята) дапамагаць манашкам, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кажуць удзельнікі летніка:

– Замест таго, каб правесці час пры камп'ютары, я лепш дапамагу тут і ўзбагачуся духоўна.

– Мы працуем тут не для сябе ці для сёстраў, а для Бога. Гэта наш унёсак. Тут мы можам забыцца пра штодзённыя праблемы.

– Тут можна супакоіцца, наблізіцца да Бога.

– За кожную кроплю поту, якую я пакідаю на карысць гэтага манастыра, атрымліваю літр духоўнай вады. Мы атрымліваем больш, чым даем.

1

2

3

Зараз на «Гары крыжоў» больш за 40 удзельнікаў летніка. Апрача добраўпарадкавання гары і манастырскіх будынкаў, будуць адказныя за спакой і парадак усіх пілігрымаў у час свята, якое прыпадае на 19 жніўня, але малітвенныя ўрачыстасці пачнуцца ўжо 18 жніўня пад вечар.

Давід Гайко

Мнения

Вверх