Беларусы штомесяц трацяць у Літве 4 мільёны даляраў з гакам

Беларусы штомесяц трацяць у Літве 4 мільёны даляраў з гакам

І па 70 тысяч даляраў прыбытку штомесяц даюць літоўскай чыгунцы перавозкі беларусаў дызель-цягніком, паведамляе Svaboda.org.

Кантраляваная дзяржавай кампанія Lietuvos gele?inkeliai (Літоўская чыгунка), якая з 26 траўня стала эксплуатаваць на маршруце Вільня — Мінск новыя дызельныя цягнікі, атрымала за 2 месяцы ад гэтага маршруту 360 тысяч літаў прыбытку (каля 140 тысяч даляраў — РС).

У чэрвені-ліпені кампанія перавезла каля 23 тысяч пасажыраў.

За сем месяцаў года ў параўнанні з такім жа леташнім пэрыядам паток пасажыраў на маршруце Вільня — Мінск павялічыўся на 37% да 191 тысячы пасажыраў. Падлікі паказваюць: беларусы, што прыязджалі ў Літву, выдаткавалі сёлета ўжо больш за 76 мільёнаў літаў (каля 30 мільёнаў даляраў), паведамляе сайт Літоўскай чыгункі.

Мнения

Вверх