На Шаркаўшчыне паставілі помнік у выглядзе бетоннага яблыка

На Шаркаўшчыне паставілі помнік у выглядзе бетоннага яблыка

Вялізны бетонны яблык, весам бадай ў палову тоны, з’явіўся ля вёскі Алашкі Шаркаўшчынскага раёну.

Гэта ўжо другі помнік яблыку ў гэтым рэгіёне - яшчэ адзін месціцца ў самім райцэнтры, паведамляе ННВ.

Адкрыццё помніку шаркаўшчынскаму яблыку адбылося на Яблычны Спас, а менавіта ў Алашках тую бетонную садавіну паставілі таму, што там месціцца музей Івана Сікоры і расце пасаджаны яго рукамі яблыневы сад.

Іван Сікора - знакаміты беларускі селекцыянер, садавод. Адзін з гатункаў яблыкаў, што быў ім выведзены, носіць назву «Памяць Сікоры».

1

Ядвіга Сташэўская

Мнения

Вверх