Пейнтбол-экстрым у аграсядзібе «Нясвіжскія вытокі»

Пейнтбол-экстрым у аграсядзібе «Нясвіжскія вытокі»

Усяго за тры кіламетры ад Нясвіжа прыхільнікі экстрыму могуць з задавальненнем акунуцца ў захапляльную гульню — пейнтбол. У аграсядзібе «Нясвіжскія вытокі» гэты від адпачынку карыстаецца папулярнасцю не толькі ў турыстаў, а нават і ў мясцовых хлопцаў і дзяўчат. Пляцоўка для гульні — звычайны лес. Але гэта і прываблівае: праціўніка з іншай каманды заўважыць у гушчары складана, паведамляе «Звязда».

Пейнтбол — гэта экстрымальная гульня, якая складаецца з кароткіх гульнявых перыядаў, падчас якіх гульцы дзвюх каманд страляюць адзін у аднаго з адмысловай пнеўматычнай зброі (пейнтбольныя маркеры) пейнтбольнымі шарыкамі з фарбай. Калі шарык трапляе ў праціўніка, абалонка яго расколваецца, а на вопратцы гульца застаюцца сляды фарбы. Каб гуляць у пейнтбол, неабходна мець спецыяльную ахоўную экіпіроўку.

Марына Бегункова

Мнения

Вверх