Пачалася рэгістрацыя на «Гонкі за птушкамі»

Пачалася рэгістрацыя на «Гонкі за птушкамі»

Юбілейны Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі Birdrace-2013 адбудзецца 7 верасня, паведамляе «Твой Стыль».

Рэгістрацыя на ўдзел адкрыта да 18.00 6 верасня.

У Х-м Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі могуць удзельнічаць каманды з 4 чалавек,  з якіх хаця б двое павінны быць старэйшымі за 18 гадоў.

Іншых абавязковых патрабаванняў да ўдзельнікаў няма.

З 6 да 18 гадзін 7 верасня чальцы каманды будуць назіраць за птушкамі ў абраных імі самімі месцах, перасоўвацца можна на любых транспартных сродках, але ўсім разам.

Цягам 12 гадзін спаборніцтваў каманда фіксуе ўсе пачутыя альбо ўбачаныя ў прыродных умовах віды дзікіх птушак.

Перамога дастанецца той камандзе, якая зарэгіструе найбольшую колькасць птушак.

Удзел можа прыняць кожны ахвотны, у тым ліку бёдуотчары-замежнікі. Для гэтага трэба падаць у Сакратарыят АПБ заяўку (па электроннай пошце info@ptushki.org і копію заяўкі накіраваць на harrier@tut.by), у якой павінны быць пазначаны:

- назва каманды;

- склад каманды (імя і прозвішча 4 чалавек, абавязкова пазначыўшы капітана каманды; для чальцоў, маладзейшых за 18 гадоў, пасля іх прозвішчаў неабходна ў дужках пазначыць іх узрост); 

- месца старту;

- нумар мабільнага тэлефона для сувязі з камандай. 

Падрабязныя патрабаванні да правядзення назіранняў – тут .

Кася Крот

Мнения

Вверх