Касы гродзенскага аўтавакзала спынілі продаж білетаў на Вільню

Касы гродзенскага аўтавакзала спынілі продаж білетаў на Вільню

Як распавялі ў службе даведкі аўтавакзала ў Гродне, літоўскі кірунак аўтобуснага спалучэння пасля 1 верасня будзе заблакаваны.

Аўтобусы і маршруткі з Гродна на Друскенікі, Вільню і Коўна ходзяць праз памежны пункт пропуска "Прывалка", які з 1 верасня да 15 кастрычніка будзе зачынены на рэканструкцыю.

Таму набыць білет на паездку ў Літву можна толькі на жнівеньскія даты.

Ці пойдуць гродзенскія аўтобусы ў Літву праз іншыя пункты пропуску – невядома.

Бліжэйшы з іх знаходзіцца ў Парэччы, але ён абсталяваны толькі для спрошчанага перасячэння мяжы.

Ехаць праз "Каменны Лог" ці "Беняконі" для гарадзенцаў – дадатковыя сотні кіламетраў, а значыць страчаныя час і грошы.

 

Кася Крот

Мнения

Вверх