Rzeczpospolita расказала пра таямніцы беларускіх кантрабандыстаў

Rzeczpospolita расказала пра таямніцы беларускіх кантрабандыстаў

Газета ўзяла інтэрв'ю ў былой кантрабандысткі Вольгі, якая кінула гэты занятак, калі памежнікі злавілі яе з нелегальным грузам, паведамляе Euroradio

Жанчына перакананая, што ўступіць у шэрагі кантрабандыстаў не цяжка, проста трэба ведаць патрэбных людзей. У Мінску ёсць буйны рынак, дзе можна дамовіцца аб пастаўках вялікіх колькасцяў цыгарэт кожны месяц, піша ўплывовае польскае выданне. Там жа можна знайсці кантакты людзей, у якіх ёсць спецыяльнае абсталяванне. У іх можна пакінуць аўтамабіль і атрымаць яго праз некалькі гадзін ужо загружаным кантрабандай. Пасля перасячэння мяжы ў Літве трэба проста паехаць у спецыяльнае месца, дзе аўтамабіль разгрузяць.

Па дадзеных польскай газеты, літоўскі рынак цыгарэт на адну траціну складаецца з кантрабанды.

Rzeczpospolita таксама цытуе думку намесніка генеральнага дырэктара Мытнага дэпартамента Літвы. Паводле яго меркавання, кантрабанда з'яўляецца настолькі прыбытковай, што ўсё радзей сустракаюцца адзінкавыя кантрабандысты. У большасці выпадкаў гэта добра арганізаваныя злачынныя групоўкі, якія пачынаюць з цыгарэт, а потым пераходзяць да больш сур'ёзнай дзейнасці. Прыбытак ад кантрабанды дазваляе ім даваць хабар службовым асобам, грошы інвестуюцца ў іншыя віды дзейнасці.  

Мнения

Вверх