https://www.traditionrolex.com/8
Фестивали

22–29 ліпеня – Тыдзень фінскай кухні

У рамках святкавання юбілею незалежнасці Фінляндыі ў Мінску 22–29 ліпеня пройдзе Тыдзень фінскай кухні.

У гонар 100-гадовага юбілею незалежнасці Фінляндыі было падрыхтавана спецыяльнае меню «Фінляндыя 100» – з рэцэптамі нацыянальнай кухні, якія прапануецца выкарыстоўваць пры правядзенні святочных мерапрыемстваў. Усе стравы адлюстроўваюць першародную прыроду Фінляндыі, яе дары – ад лясных прадуктаў да злакаў. Пры планаванні меню ўлічвалася старажытная фінская культура ежы і пітва, а таксама фінскія прыправы. 

З унікальнымі фінскімі стравамі можна будзе пазнаёміцца падчас правядзення кулінарнага тыдня, да якога далучыліся папулярныя мінскія ўстановы: Тhe Pub, «Свабоды, 4», Kitch’n Brasserie, «Ферзь», Beans & Leaves, «Хороший год», «Чехов», «Золотой гребешок». Іх меню папоўняцца небанальнай сезоннай картай, а кухары змогуць прадэманстраваць свой прафесіяналізм і ўменне ўвасабляць найлепшае з кожнай кулінарнай гісторыі ў канкрэтную страву.

29 ліпеня на Фестывалі фінскага танга ў Мінску будзе працаваць вялікі фудкорт. Фінскую кухню на свяце прадставяць The Pub,  «Свабоды, 4», «Имбирь», «АртКук», Minsk City Food Truck, «Оливье», «Мишуген Андитафель».

Фестываль фінскага танга пройдзе 29 ліпеня на плошчы Свабоды ў Верхнім горадзе, адкрыццё – а 13.00.

https://www.traditionrolex.com/8