Помнік савецкай гігантаманіі ў Лідзе (+фота)

Помнік савецкай гігантаманіі ў Лідзе (+фота)

22 гады спаўняецца ад моманту закрыцця праекта па будаўніцтву каля Ліды найбуйнейшага ў Гарадзенскай вобласці мясакамбіната, паведамляе  Беларускае Радыё Рацыя.

Прадпрыемства было падрыхтавана да запуску амаль на 80%, але пасля распаду СССР фінансаванне будоўлі было спынена. Асаблівае пытанне, як тады, так і цяпер, – экалогія, кажа краязнаўца з Ліды Уладзімір Круцікаў:

- Я б не сказаў, што само прадпрыемства вельмі бруднае, а толькі, як кажуць, выбуханебяспечнае таму, што ёсць аміяк. У цэлым, для таго, каб паставіць столькі мяса, трэба было вырошчваць шмат свінняў. Таксама трэба было будаваць шмат свінакомплексаў, гэта было б столькі бруду, бо, як вядома, да кожнага свінакомплексу на два кіламетры цяжка падысці. У тыя часы рэчкі і так былі забруджаныя, асабліва гігантамі: «Геранёны», «Сыраваткі» ў Смаргоні, пад Гародняй таксама быў свінакомплекс.

Адно сховішча новага мясакамбіната павінна было захоўваць 100 тысяч тон мяса. Цяпер гэтым гмахам цікавяцца толькі «чорныя» рэзчыкі па металу.

Пасля 1991 года былі закрытыя яшчэ два праекты ў Лідзе, якія былі блізкія да завяршэння, – гэта новая абутковая фабрыка, а таксама ліцейна-механічны завод.

1

2

3

4

5

6

Якуб Сушчынскі

Фота Савелія Малчанава

Мнения

Вверх