Падарунак да Дня горада: наведай адзін з Нацыянальных музеяў за палову кошту!

Падарунак да Дня горада: наведай адзін з Нацыянальных музеяў за палову кошту!

Адмыслова да Дня горада два нацыянальных музея краіны падрыхтавалі падарунак жыхарам і гасцям горада Мінска – магчымасць наведаць адзін з гэтых музеяў за палову кошту.

Знаёмству з гісторыяй і мастацтвам Беларусі на працягу верасня можна будзе прысвяціць усяго толькі адзін дзень, бо музеі знаходзяцца ў адным квартале адзін ад аднаго, літаральна ў двух кроках.

Такім чынам два галоўныя музеі краіны імкнуцца аб'яднаць свае высілкі ў арганізацыі агульнай культурнай прасторы, якая падкрэсліць непаўторнае аблічча і каларыт горада Мінска.

З 14 верасня і да канца месяца, набыўшы квіток на наведванне ўсёй экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага ці Нацыянальнага мастацкага музея, наведвальнікі атрымліваюць магчымасць наведаць другі музей у гэты ж дзень усяго толькі за палову кошту.

Мнения

Вверх