Брыгіцкі касцёл у Гародні змяніў сваё аблічча (+фота)

Брыгіцкі касцёл у Гародні змяніў сваё аблічча (+фота)

Ксёндз Антоні Грэмза, рэктар пабрыгіцкага касцёла, паведаміў, што завершылася рэканструкцыя вонкавай часткі святыні, працы ўнутры касцёла, адноўлены дах, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Цяпер працы ідуць у пабрыгіцкім кляштары і лямусе – самым старым драўляным будынку Беларусі. У памяшканні лямуса ў будучыні плануецца стварэнне музея дыяцэзіі.

Ксёндз Антоні Грэмза:

- Касцёл фунцыянуе з 1990 года. Можа, хто не ведае, касцёл быў нейкі час пры псіхіятрычным шпіталі. Ведаем, што касцёл мае даволі балючую гісторыю. Быў зачынены. Тут быў склад. Усё ўбранне касцёла было вынесена, разрабавана, таму сёння касцёл не мае тых даўнейшых алтароў, не мае амбону, аргану. Усё гэта загінула ў час закрыцця касцёлу.

13 кастрычніка а 12-й гадзіне ў Брыгіцкім касцёле адбудзецца святочная імша ў падзяку вернікам і людзям добрай волі за аднаўленне храма.

1

2

3

4

5

Кася Бергель

Фота Савелія Малчанава

Мнения

Вверх