Пінск застаўся без гарадскога гадзінніка (+фота)

Пінск застаўся без гарадскога гадзінніка (+фота)

Супрацоўнікі прадпрыемства «Гарсвятло» дэмантавалі цыферблат пінскага гарадскога гадзінніка. Ён мясціўся на будынку былога езуіцкага калегіума, што на галоўнай плошчы сталіцы Палесся, паведамляе Euroradio.

Спецыялісты сцвярджаюць, што новы цыферблат даставяць з Мінска праз тыдзень. Адноўлены гадзіннік, магчыма, кожную гадзіну будзе адбіваць мелодыю гімна горада.

Механізм «пінскіх курантаў» зроблены 100 гадоў таму і добра захаваўся. Спачатку гадзіннік быў усталяваны на фасадзе аднаго з мясцовых банкаў, а потым заняў месца на будынку калегіума. За савецкім часам гадзіннік граў мелодыю песні «Где же вы теперь, друзья-однополчане».

2

1

Мнения

Вверх