У Вязынцы праходзіць восеньскі фэст «Багач» (+фота)

У Вязынцы праходзіць восеньскі фэст «Багач» (+фота)

Арганізатар мерапрыемства «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ладзіць імпрэзы, звязаныя з традыцыйнымі святамі, ўжо не першы год, паведамляе Радыё Рацыя.

Апавядае Анастасія Глушко, адна з суарганізатараў свята:

- Даўней гэтае свята было цэнтральным абрадам, святам, звязаным з дажынкамі, з зернем, са зборам ураджаю. «Багач”» быў кульмінацыяй восеньскіх святаў. Зараз на сто адсоткаў аднавіць гэтае свята мы, на жаль, не можам. За часам ужо згубіліся дэталі. Але асноўнае мы ведаем. «Багач» – гэта зерне, сабранае з усёй вёскі ў час свята. 

На сёлетняй імпрэзе ў сядзібе-музеі Янкі Купалы сабралася больш за 100 чалавек. Гэта – аматары беларускай даўніны і традыцый. На фэсце можна прайсці майстар-класы па ткацтву, кавальству, пакаштаваць крупнік і беларускія стравы, а таксама набыць вырабы народнай творчасці. Акрамя выступу этна-гуртоў, наведвальнікі магуць узяць удзел у абрадах і танцах.

1

2

3

4

5

6

7

8

Яўген Скрабец

Фота аўтара

Мнения

Вверх