Госці Берасця адзначаюць плюсы і мінусы мясцовага турызму

Госці Берасця адзначаюць плюсы і мінусы мясцовага турызму

Гарадзенец Яўген і жыхарка Познані Магда, даследуючы горад, знайшлі пункт турыстычнай інфармацыі, але не атрымалі таго, што хацелі, а таксама ўразіліся чысцінёй і захаванасцю крэпасці:

– Я шукаў інфармацыю, куды можна з’ездзіць у горадзе, але атрымаў інфармацыю больш шырокую – пра тое, куды можна паехаць у цэлым трансгранічным наваколлі.

– Не хапае рэкламы, каб прыцягнуць турыстаў. Але горад вельмі чысты і прывабны. Па стане захавання гістарычнай часткі – у тры разы лепей, чым у Познані.

Згодна дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасць турыстаў, якія выязджаюць за межы Беларусі, перавышае колькасць тых, хто прыязджае. У маштабах Еўропы  наша краіна не лічыцца спрыяльнай для турыстаў. Асноўная праблема – гэта стан інфраструктуры і рэкламы, а таксама негатыўны імідж краіны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Яўген Скрабец

Мнения

Вверх