На польска-беларускіх памежных пераходах з’явяцца асобныя каналы для тых, хто аформіў Tax Free праз інтэрнэт

На польска-беларускіх памежных пераходах з’явяцца асобныя каналы для тых, хто аформіў Tax Free праз інтэрнэт

З 1 кастрычніка яны запрацуюць у пунктах пропуску Кузніца-Брузгі і Баброўнікі-Бераставіца, – кажа прэсавы сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

– Мы пайшлі насустрач людзям, якія едуць на закупы, а пасля вяртаюцца ў Беларусь. Цяпер каля 15 працэнтаў Tax Free афармляецца праз інтэрнэт у электроннай форме.

Канал для кліентаў, якія аформілі Tax Freе электронным спосабам, працуюць ужо на памежным пераходзе ў Тарэспалі. Паводле Мацея Чарнэцкага, новаўвядзенні дапамогуць хутчэй перасячы мяжу ды пазбегнуць вялікіх чэргаў.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Мнения

Вверх