«Таямнічая сіла крыжа» - выстава ў Музеі гісторыі рэлігіі

«Таямнічая сіла крыжа» - выстава ў Музеі гісторыі рэлігіі

Выстава, прысвечаная ролі крыжа ў жыцці царквы і асобнага верніка, адкрываецца ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігій 26 верасня, паведамляе «Твой Стыль».

Аўтар выставы старшы навуковы супрацоўнік Сяргей Казуля:

Гэты сімвал суправаджае чалавека ад нараджэння да скону.

На выставе будуць прадстаўлены крыжы літыя, скульптура, абразы і сакральны жывапіс з выявамі крыжа, цудоўны барэльеф XVIII стагоддзя «Нясенне крыжа», узнагароды ў выглядзе крыжа ...

Храналагічны перыяд – ад нацельных крыжыкаў XI стагоддзя да прадметаў ХХ стагоддзя.

Музей прадставіць не толькі прадметы з уласных фондаў, але і з калекцый гарадзенскіх калекцыянераў Януша Паруліса і Яна Лялевіча.

Уваход вольны.

Выстава «Таямнічая сіла крыжа» будзе працаваць у Музеі гісторыі рэлігій да пачатку снежня.

Кася Крот

Мнения

Вверх