Шпілеўскі: Пошліна ў 100 долараў — гэта міжнародная практыка

Шпілеўскі: Пошліна ў 100 долараў — гэта міжнародная практыка

Еўрарадыё пацікавілася, ці будуць беларусы плаціць 100-доларавую пошліну за ўезд у Літву на асабістым аўтамабілі кожныя выходныя. Старшыня Мытнага камітэта кажа, што пакуль такой пошліны няма.

Аляксандр Шпілеўскі: «…Але дзейнічае 753-я пастанова, якая абмяжоўвае бяспошлінны вываз аўтапаліва, калі вы едзеце на аўто часцей, чым раз у сем дзён».

Нічога не кажа Шпілеўскі і пра будучую пошліну пры выездзе за мяжу. Маўляў, будзе ўведзена — тады можна будзе абмяркоўваць.

Еўрарадыё пацікавілася, як сам чыноўнік ставіцца да ўвядзення такой пошліны:

Шпілеўскі: Пытанне ляжыць у эканамічнай плоскасці. І любая дзяржава свету мае права прымаць абаронныя меры ў рамках сваіх эканамічных інтарэсаў, якія прадугледжаны і міжнароднай практыкай.

Еўрарадыё: Але калі там танней?

Шпілеўскі: Я не ведаю, танней там ці даражэй.

Тамара Савіч

 

 

Мнения

Вверх