Завершылася віктарына «Смачна есці!»

Напярэдадні навагодніх святаў былі падведзены вынікі кулінарнай віктарыны «Смачна есці!», якая праводзілася на сайце грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і турыстычным партале TIO.BY.

Слушна адказаць на ўсе 20 пытанняў здолелі толькі чацвёра з усіх удзельнікаў віктарыны. Гэта Марыя Ярмольчык, Наталля Часлава, Настасся Жарская і Аляксей з «прозвішчам» 2012. Пераможца сярод чатырох знаўцаў беларускай нацыянальнай кухні быў вызначаны паводле даты і часу атрымання лістоў з правільнымі адказам.

Так здарылася, што па выніках першага і другога тура лідарам аказаўся адзін і той жа ўдзельнік. Такім чынам, уладальнікам адразу і альбома Сяргея Плыткевіча «Нечаканая Беларусь», і галоўнага прызу – кухоннага камбайна фірмы Bosh стала Наталля Часлава.

Арганізатары конкурсу віншуюць пераможцу і выказваюць падзяку ўсім, хто браў удзел у віктарыне.

Правільныя адказы на пытанні віктарыны «Смачна есці!» глядзіце на сайце грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Новости

Вверх