Ўзгоднены ўсе дэталі ўзвядзення «Мінскага замчышча»

Ўзгоднены ўсе дэталі ўзвядзення «Мінскага замчышча»

Артэфакты “Мінскага...”
Гэтымі днямі праходзіць экспертызу праект будаўніцтва комплексу “Мінскае замчышча”, які размесціцца ўздоўж Свіслачы ад станцыі метро “Няміга” да фантана перад Палацам спорту і будзе ўключаць музейную экспазіцыю з арыгінальнымі археалагічнымі артэфактамі, знойдзенымі айчыннымі гісторыкамі.
Як паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам "Культура" галоўны архітэктар праекта Сяргей Багласаў, ужо ўзгоднены ўсе дэталі ўзвядзення комплексу з Міністэрствам культуры, а таксама Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Плануецца, што будаўнічыя работы распачнуцца да 2014 г.

Сёння ж на парадку дня ў стваральнікаў "Мінскага замчышча", па словах Сяргея Багласава, - распрацоўка тэматычных планаў будучых экспазіцый, а таксама непасрэдны пошук саміх музейных прадметаў. Да таго ж, сёлета прадоўжацца і археалагічныя раскопкі ў цэнтры беларускай сталіцы, якія, як спадзяюцца айчынныя навукоўцы, змогуць праліць святло на таямніцы гісторыі старажытнага Мінска.

Як ужо паведамляла "Культура", на месцы будынка "Працоўныя рэзервы" запланавана стварыць - у натуральную велічыню - макет фрагмента горада XII стагоддзя, з уязной брамай, абарончымі валамі, храмам і нават тагачаснымі вуліцамі.

Канстанцін АНТАНОВІЧ ("Культура")

Новости

Вверх