Па дзіця да Свіслацкага «дзеда»

Ужо два дзесяцігоддзі Мікалай Чырскі, без перабольшвання, змагаецца за наданне мінскаму парку камянёў статуса музея і спадзяецца што нарэшце ў гэтага незвычайнага куточка сталіцы знойдзецца сапраўдны гаспадар. Уявіце, Мінск — адзіная еўрапейская сталіца, якая мае гэткі агромністы збор рэліктавых камянёў і валуноў-помнікаў — 2134 экспанаты.

Адзін з іх — унікальны паганскі помнік "Дзед" — валун, перавезены сюды з берага сталічнай ракі Свіслач. А ўнікальны ён тым, што дапамагае людзям. Напрыклад, жанчынам, калі ў іх не атрымліваецца зацяжарыць. Па старым паданні вядома, што жанчына павінна апоўначы прыйсці да валуна і сесці на яго голым целам. Цукеркі, якія і цяпер перыядычна з'яўляюцца пад валуном, сведчаць, што моц каменя сапраўды дапамагае...

Мікал ай Арсенцьевіч Чырскі ўзначальвае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў", якое ўключыла парк камянёў у шматлікія турыстычныя маршруты. На жаль, належнага парадку ў парку не назіраецца і клопаты Чырскага зразумелыя. Дарэчы, некалі ідэю стварэння гэтага музея падтрымаў ЦК КПБ, які ўзначальваў тады Пётр Міронавіч Машэраў.

Чирский

Калі мы прыйшлі да "Дзеда" рабіць фотаздымак, побач прагульвалася маладая пара з двайнятамі. Пазнаёміліся. І што вы думаеце, хто аказаўся на здымку? Не паверыце! Унук Пятра Машэрава Уладзімір з жонкай Таццянай і праўнукі Арцём і Ілья.

Анатоль Кляшчук ("Звязда")

Новости

Вверх