Захар Шыбека прапануе стварыць у Беларусі парк савецкай скульптуры

Захар Шыбека прапануе стварыць у Беларусі парк савецкай скульптуры

Амаль у кожным беларускім горадзе можна знайсці помнік Леніну. Па самым сціплым падлікам, усяго ў Беларусі налічваецца больш за сотню манументаў правадыру пралетарыята. Знакаміты гісторык прафесар Захар Шыбека прапануе сабраць усе скульптуры савецкай эпохі ў адным месцы.

Захар Шыбека «У суседніх Літве, Польшчы гэтыя героі ўжо даўно не ўпрыгожваюць вуліцы і гарады, бо штучна насаджаліся, і адразу пасля распаду СССР сталі незапатрабаваныя, – распавёў у інтэрв’ю парталу TUT.BY Захар Шыбека. – Мяркую, Беларусі найбольш пасуе прыклад Літвы, дзе створаны цэлы музей пад адкрытым небам, куды звезлі ўсе помнікі Леніну, Сталіну і іншым. Не думаю, што іх трэба бурыць, як тое рабілі бальшавікі пасля захопу ўлады. Музеіфікацыя дазволіць убачыць, якімі раней былі нашы ідэалы, які гістарычных шлях мы прайшлі. Прычым калі ў некаторых суседзяў выклікаюць супярэчлівасць помнікі героям апошняй вайны, у нас такога канфлікту няма.

Адзінае, яны маюць патрэбу ў мадэрнізацыі і ўдакладненні гістарычнай праўды. Мы таксама не павінны прытрымлівацца думкі, што ўсё, звязанае з гісторыяй і культурай Расіі, трэба схаваць у музей. Што кепскага ў помніку Гогалю ў Брэсце ці Пушкіну ў Віцебску? Але ўсе саветызаваныя бальшавіцкія манументы, звязаныя з гвалтам і рэпрэсіямі, адназначна трэба прыбіраць!»

Літоўскі парк Gr?to, з якого Захар Шыбека прапануе браць прыклад беларусам, знаходзіцца непадалёку ад Друскінінкая. Запаведнік савецкай эпохі, які турысты з Заходняй Еўропы называюць таксама StalinWorld ці LeninLand, быў заснаваны літоўскім прадпрымальнікам Вілюмасам Малінаўскасам у 2001 годзе. Акрамя помнікаў Леніну, Сталіну, Марксу, літоўскім камуністам і ваенным дзеячам часоў СССР у парку сабраны іншыя савецкія «сувеніры» – плакаты, ваенная тэхніка, бытавыя рэчы. Для наведвальнікаў у парку Gr?to ёсць невялікі заапарк с паўлінамі і страўсамі, дзіцячая пляцоўка і кафэ, дзе можна замовіць стравы савецкай кухні.

Мнения

Вверх