Конкурс «Пазнай Беларусь» выбірае найлепшы сімвал

Конкурс «Пазнай Беларусь» выбірае найлепшы сімвал

Сёлета адбудзецца дзевятая цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў вядомага конкурса, прысвечанага беларускаму турызму, «Пазнай Беларусь».

Шэсць год запар лепшыя турыстычныя кампаніі атрымлівалі шкляную статуэтку ў форме шара з абрысамі карты Беларусі. Два гады таму сімвал змянілі: цяпер гэта статуэтка з крыламі на п’едэстале. За ўвесь час больш за 100 кампаній атрымалі ўзнагароды ў 11 намінацыях конкурса, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства спорта і турызма, Нацыянальнае агенцтва па турызму і газета «Туризм и отдых».

Сёлетняя цэрымонія адбудзецца 27 верасня. Конкурсны адбор ужо пачаўся. Нацыянальнае агенцтва па турызму прапануе грамадскасці вызначыць, які сімвал конкурса лепшы: цяперашні ці папярэдні?

Так выглядаў папярэдні сімвал:

get

А так выглядае новы:

Paznaj 1

Пішыце каментары і выказвайце свае погляды.

Мнения

Вверх