На “Крэўскім кірмашы” выберуць князя і князёўну

На “Крэўскім кірмашы” выберуць князя і князёўну

Як паведамляя "Рэгіянальная газета":
Рэгіянальны фестываль “Крэўскі кірмаш” адбудзецца 13 і 14 жніўня. Пачатак а 15 гадзіне, паведаміў кіраўнік валанцёрскага летніка ў Крэве Рыгор Шыбека.

У першы дзень фестывалю гледачы ўбачаць культурную праграму калектываў самадзейнасці Смаргоншчыны. Нядзеля, 14 жніўня, будзе больш нефармальная. Свой талент пакажуць Таццяна Беланогая, Раман Яраш, гурты “Князь Мышкін”, “Квецень”, “Святкі” і іншыя.

Абодва дні будзе працаваць рамесніцкі кірмаш. Майстар-класы па танцах, гульнях і спевах правядуць удзельнікі студэнцка-этнаграфічнага таварыства.

Напрыканцы фестывалю гледачы выберуць лепшых сярод усіх удзельнікаў у намінацыях “Крэўскі гандляр”, “Крэўскі авангард”, “Крэўскі князь”, "Крэўская князёўна" і іншыя.

Зоя ХРУЦКАЯ

Мнения

Вверх