6 сентября пройдет XI Чемпионат Беларуси по спортивной орнитологии

6 сентября пройдет XI Чемпионат Беларуси по спортивной орнитологии

У 2014 годзе ўдзел у конкурсе ўзялі 13 126 юных мастакоў з Аргентыны, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Бангладэш, Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Інданэзіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Македоніі, Марока, Малдовы, Пакістана, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славеніі, Сербіі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Харватыі, Шры-Ланкі.

Экспазіцыю выставы склалі больш за 300 дзіцячых твораў. Аўтары працавалі над тэмамі: «Бяспечная праца на зямлі», «Казка», «Сапраўднае свята», «Партрэт старога дома», «Чароўны сад». Багацце прыёмаў і тэхнік, разнастайныя мастацкія і культурныя традыцыі, непаўторны каларыт кожнага рэгіёна дазволілі сабраць яскравую калекцыю дзіцячага мастацтва. 

Мэта конкурсу «На сваёй зямлі» не абмежавана адборам лепшых кампазіцый і ўзнагародай пераможцаў. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабны праект, які спрыяе творчаму, адукацыйнаму  і прафесійнаму развіццю ўсіх яго ўдзельнікаў. У яго межах разгортваюцца іншыя праекты, такія як Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі», Міжнародны культурна-асветніцкі праект «Перазоў стагоддзяў». З іх дапамогай арганізатары спрабуюць прааналізаваць той багаты матэрыял, што назбіраўся ў фондах конкурсу, а таксама аб’яднаць асобных педагогаў і цэлыя навучальныя ўстановы для супольнай дзейнасці і абмену досведам.

Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» пры падтрымцы міжнароднага праекта ЕС-ФАО «Палепшанае кіраванне песціцыдамі і хімічнымі рэчывамі ў краінах былога Савецкага Саюза».

Выстава будзе працаваць з 10 па 23 красавіка 2014 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327-26-12.
Мы працуем: 11.00–19.00.
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.
 

 

Мнения

Вверх