«Белы замак» склікае рыцараў

«Белы замак» склікае рыцараў

Фестываль «Белы замак» мае 12-гадовую гісторыю. Па словах арганізатараў, за гэты час што толькі ні адбывалася! У мінулым годзе спаборніцтва ператварылася ў бітву за выжыванне з-за надвор'я, сёлета існуюць фінансавыя праблемы. Але, нягледзячы ні на што, гэтым разам відовішча абяцае быць яркім.

З 19 па 21 жніўня вёска пад Лагойскам Астрашыцкі гарадок павінна ператварыцца ў сапраўдны горад рыцараў. Чакаецца 450 удзельнікаў, з іх 100 чалавек ваяўнічыя рыцары. Больш за ўсё ўдзельнікаў чакаюць з Расіі і Беларусі, але будуць таксама госці з Літвы і Украіны. Яны сустрэнуцца на полі бітвы, паўдзельнічаюць у конным турніры, а таксама прымуць удзел у гумарыстычных конкурсах  будуць лавіць кур.

Для гледачоў таксама прадугледжана шмат займальных мерапрыемстваў. На кірмашы пройдуць майстар-класы, настольныя гульні. Кухары прыгатуюць нацыянальныя сярэднявечныя стравы: бараніну, пахлёбку, мясныя рулькі, а таксама медавуху.

Да пачатку спаборніцтва ў Рытэрбургу ўсталююць месца для малебнаў. У якасці асноўнай іконы абраная ікона Маці Божай Вострабрамскай.

Пераможцы спаборніцтва ўпершыню атрымаюць адмысловыя статуэткі «Рыцар-вандроўнік». Напрыканцы фестываля чакаецца конкурс фаер-шоў.

Мнения

Вверх