Гродзенскія ўлады гатовыя ператварыць горад у турыстычны цэнтр

Гродзенскія ўлады гатовыя ператварыць горад у турыстычны цэнтр

Гродзенскі аблвыканкам гатовы падтрымаць накіраваныя на добраўпарадкаванне Гродна праекты прадстаўнікоў малога бізнесу. На гэтыя мэты дадаткова выдзяляецца 20 мільярдаў рублёў: 15 мільярдаў – на горад і 5 мільярдаў – на бізнес-праекты, якія будуць рэалізоўвацца ў раёнах.

У Гродзенскую абласную ўстанову фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў ужо накіравана 22 заяўкі на суму 13,7 мільярда рублёў.

16 заявак былі прыняты да разгляду, рашэнне аб фінансаванні пяці з іх ужо прынятае.

Гарадскія ўлады разлічваюць штогод прымаць ў Гродне да 60 тысяч турыстаў.

Таму ў першую чаргу падтрымліваюцца праекты, накіраваныя на развіццё інфраструктуры Гродна: адкрыццё атэляў і кавярняў.

Па-за межамі горада прыярытэтную падтрымку маюць шанец атрымаць праекты накіраваныя на развіццё новастворанага рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал”.

Пераможцы конкурса заявак (індывідуальныя прадпрымальнікі, прадпрыемствы прыватнай і дзяржаўнай формаў уласнасці) атрымаюць ільготныя крэдыты з адтэрміноўкай плацяжоў.

Мнения

Вверх