На «Анімаёўцы-2011» прэзентуюць фільмы з 19 краін свету

На «Анімаёўцы-2011» прэзентуюць фільмы з 19 краін свету

З 10 па 15 верасня ў Магілёве адбудзецца XIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў  «Анімаёўка-2011».


Як паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры, сёлета на фестывалі будуць прадстаўлены анімацыйныя студыі 19 краін свету: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Германіі, Ірана, Казахстана, Канады (упершыню), Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Узбекістана, Францыі, Чэхіі, Эстоніі – усяго 110 фільмаў. У хуткім часе будзе вырашана пытанне аб удзеле аніматараў Балгарыі, Венесуэлы, В’етнама, Індыі, Карэі, Швецыі.

У межах фестывалю запланаваны тэатралізаваныя імпрэзы, творчыя сустрэчы, конкурсы і выставы, майстар-класы па стварэнні дзіцячых анімацыйных фільмаў. Упершыню будзе арганізавана канцэртная праграма дзіцячай песеннай творчасці, дзе будуць выконвацца песні з мультфільмаў.

Фестываль праводзіцца з 1989 года з мэтай папулярызацыі лепшых твораў сусветнай і айчыннай анімацыі, падтрымкі анімацыйнага кіно, знаёмства гледача з мультыплікацыяй апошніх гадоў, замацавання культурных сувязей паміж краінамі – удзельніцамі фестывалю.

Нагадаем, што летась гран-пры атрымаў фільм екацярынбургскага рэжысёра Валянціна Ольшванга «З вечара дожджык». Тады ўдзельнічала 44 кінастужкі з 13 краін свету.

Арганізатарамі фестываля традыцыйна выступаюць  Міністэрства культуры, магілёўскія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Магілёўскае абласное ВУП «Кінавідэапракат».

Мнения

Вверх