Чурлёніс у Мінску

Як паведамляе "Культура":
8 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі чакаецца вернісаж твораў выдатнага літоўскага жывапісца і музы канта Мікалоюса Канстанці наса Чурлёніса.

У красавіку гэтага года споўнілася 100 га доў з дня яго смерці. Гэта была ўнікальная  асоба, талент якой ярка і самабытна пра явіўся ў жывапісе і графіцы, музыцы і фатаг рафіі, у літаратуры. Чурлёніс пражыў усяго  35 гадоў (памёр ад пнеўманіі), але паспеў на маляваць каля 300 палотнаў, вялікі цыкл гра фічных экзерсісаў, стварыць каля 400 музыч ных твораў, шэраг літаратурных і публіцыс тычных тэкстаў. 

У экспазіцыі НММ будуць прадстаўлены  творы М.К. Чурлёніса з фондаў Нацыяналь нага мастацкага музея яго імя г. Каўнаса.

Новости

Вверх