Навагрудак адзначае 500-годдзе атрымання магдэбургскага права

Навагрудак адзначае 500-годдзе атрымання магдэбургскага права

Першая сталіца Вялікага княства Літоўскага, якая налічвае амаль 970 гадоў ад заснавання, будзе адзначаць свята 9-10 верасня.

Як паведамілі ў аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама, у праграме запланавана міжнародная навуковая канферэнцыя з удзелам вядомых беларускіх, польскіх, нямецкіх гісторыкаў, навукоўцаў, музейных супрацоўнікаў. А ў гісторыка-археалагічным музеі пройдзе выстава старых фотаздымкаў.

У суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнага памятнага знака, пройдуць канцэрты фальклорных калектываў і разгорнецца горад майстроў.

Вечарам чакаюць канцэртную праграму ад Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

 

Мнения

Вверх