Брэсцкія раварысты змагаюцца супраць высокіх бардзюраў зборам подпісаў

Брэсцкія раварысты змагаюцца супраць высокіх бардзюраў зборам подпісаў

Як паведамляе www.generation.by, актывісты кампаніі «За вела-Берасьце!» за некалькі тыдняў здолелі сабраць паўтары тысячы подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваньнем спрасьціць перасоўваньне па горадзе на ровары. Раварысты прапануюць прыбраць бардзюры з асноўных веламаршрутаў, дазволіць перасякаць польскую мяжу на ровары, а таксама ўсталяваць роварныя паркоўкі ля грамадзка значных месцаў.

Як перадае Эўрарадыё, сабраная толькі меркаваная палова подпісаў, рэшта будзе здабытая сярод прыхільнікаў на акцыях:

«Збор подпісаў працягваецца, але на дадзены момант мы не дасягнулі трох тысячаў. Актыўны збор подпісаў па вуліцах мы скончылі. Астатнія паўтары тысячы мы плянуем дазьбіраць сярод нашых прыхільнікаў падчас іншых акцыяў, якія будуць праводзіцца ў межах кампаніі «За вела-Берасьце!», – кажа каардынатар акцыі Ўладзімір Красько.

Красько адзначыў, што заплянаваная інфармацыйная кампанія, якая ставіць на мэце папулярызаваць роварны рух у Берасьці. Акрамя гэтага «За вела-Берасьце!» выступае за пазбаўленьне ад высокіх бардзюраў на роварных трасах, упарадкаваньне рованых дарожак, усталяваньне парковак ля крамаў і іншых грамадзкіх месцаў і дазвол на перасоўваньне празь беларуска-польскую мяжу на ровары.

Зьбіраюць подпісы валанцёры, але ж лепшаму зборшчыку, які падпіша пад зваротам максымальную колькасьць людзей, арганізатары паабяцалі прыз у выглядзе флэшкі.

Мнения

Вверх