У Гродна адбыўся фінал вела-кросу

У Гродна адбыўся фінал вела-кросу

Як паведамляе «Твой стыль»:

Шостая і фінальная гонка сезону велааматараў стартавала 18 верасня ў Пышках. Траса – даволі цяжкая, са шматлікімі крутымі ўзгоркамі і спускамі – была абрана не выпадкова.

Арганізатары гонкі палічылі сімвалічным зачыніць сезон у тым месцы, дзе ён пачынаўся.

get_img

Сярод заяўленых да ўдзелу веласіпедыстаў былі вылучаныя дзве катэгорыі: «эліта» і «кандыдаты».

 «Эліта» – амаль што прафесійныя велагоншчыкі, якія не першы раз прымаюць удзел у такіх гонках. «Кандыдатамі» былі веласіпедысты-аматары, ці навічкі.

Ад катэгорыі залежала і працягласць трасы – 3 ці 5 кругоў, кожны з якіх прыкладна тры кіламетры.

Як адзначылі арганізатары, у апошняй гонцы сезону было значна менш удзельнікаў, чым у папярэдніх.

Не было на гэты раз сярод веласіпедыстаў жанчын. Але, што цікава, у катэгорыі «кандыдатаў» браў удзел грамадзянін Балгарыі, які гасцюе ў Гродне.

 2

3

Ганка Марза

***

Фото из ЖЖ Eugenebuzuk

eugenebuzuk1

eugenebuzuk2

eugenebuzuk3

Мнения

Вверх