Пабачыла свет кніга "Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік"

Пабачыла свет кніга "Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік"

Як паведамляе "Звязда":

Пабачыла свет кніга "Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік". Гэта творчы праект рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю", над якім тры гады працавалі мясцовыя журналісты і краязнаўцы.

У энцыклапедычны даведнік увайшлі звесткі пра знакамітых ураджэнцаў раёна, знакавыя падзеі ў яго гісторыі, вядомыя мясціны і самыя розныя помнікі.

На вокладцы — цудатворны абраз Бялыніцкай Божай Маці, знакаміты мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля і старажытная выява чалавечка з крыжамі на адным з каменных валуноў паблізу вёскі Заазер'е.

Цікавыя артыкулы для кнігі напісалі бібліятэкары Ала Войлакава, Ірына Траццякова і Людміла Усава, ветэран педагагічнай працы Васіль Цыркуноў, галоўны рэдактар раённай газеты Міхась Карпечанка і журналіст Віктар Сухараў.

7-4

Творчая група, якая стварала кнігу, таксама аддае даніну памяці краязнаўцам Міхаілу Радоўскаму і Уладзіміру Серыкаву.

Ілона Іванова

Мнения

Вверх