19 кастрычніка у Націянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава «Мінск – горад майго юнацтва»

19 кастрычніка у Націянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава «Мінск – горад майго юнацтва»

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

19 кастрычніка 2011 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка аб’яднання «Традыцыя» пад назвай «Мінск – горад майго юнацтва».

Тэматыка выстаўкі прысвечана нашай сталіцы. Экспазіцыя стане своеасаблівай прадмовай мерапрыемстваў, прысвечаных 945-годдзю Мінска, якое наш горад адзначыць у наступным годдзе. Час бяжыць – Мінск дынамічна мяняе свой выгляд. У памяці застаецца яго вобраз, які нараджае лёгкае пачуццё настальгіі. Мэта выстаўкі – на прадстаўленых палотнах зафіксаваць метамарфозы, што адбываюцца з тварам Мінска, а таксама выказаць павагу і трапяткія адносіны да горада юнацтва старэйшага і маладога пакалення.

На выстаўцы будзе прадстаўлены жывапіс вядомых майстроў беларускага мастацтва: народных мастакоў М. Данцыга, Г. Паплаўскага, заслужаных дзеячаў мастацтваў Л. Дударэнкі, М. Апіёка, Ул. Уродніча і многіх іншых.

Мастакі аб’яднання «Традыцыя» ў сваёй творчасці прытрымліваюцца рэалістычнай манеры. За аснову свайго развіцця яны ўзялі наступныя прынцыпы: мастацкая праўда, рэалістычны метад адлюстравання, сцвярджэнне дабрыні , выяўленне лепшых чалавечых якасцей беларусаў. Творцы з павагай адносяцца да традыцыйнага пласту жывапісу і іншых плыняў мастацтва. У групе ў асноўным сабраліся аднадумцы, якія дзейнічаюць у межах задач, пастаўленых Беларускім саюзам мастакоў. Яны – не замкнёнае кола. Да іх ініцыятывы могуць далучыцца ўсе, для каго найперш важнымі з’яўляюцца рэалістычнае мастацтва і грамадзянская пазіцыя.

75ca1a797cd42c6953b04de3a53ece1c

Новости

Вверх