У Германіі выйшлі беларускія паштоўкі

У Германіі выйшлі беларускія паштоўкі

Як паведамляе «Звязда»:

У нямецкім горадзе Франкфурт-на-Одэры выйшла з друку серыя беларускіх краязнаўчых паштовак. Паштоўкі з'явіліся дзякуючы мясцоваму Інстытуту прыкладной гісторыі, фонду імя Льва Сапегі і Таварыству беларускай мовы.

Паштоўкі падрыхтавалі беларускія краязнаўцы, якія жывуць у розных рэгіёнах нашай рэспублікі.

На паштоўках адлюстраваны беларускія гістарычныя мясціны, людзі і прырода. Гэта Лунна — вёска наднёманскіх легендаў, Дзятлаўшчына на скрыжаванні часоў, Слонім, Паставы, Гродна, храмы беларускага Палесся, Верхнядзвіншчына.

Таксама вельмі цікавыя падборкі паштовак «Шляхамі Яўхіма Карскага», «Шляхамі Элізы Ажэшкі» і іншыя. Прыгожыя выданні бясплатна распаўсюджваюцца сярод тых, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны.

Сяргей Чыгрын

Мнения

Вверх