«Три версты» : у Гродна адбыўся фінал вела-кросу на крутых спусках і ўзгорках

«Три версты» : у Гродна адбыўся фінал вела-кросу на крутых спусках і ўзгорках

Як паведамляе «Твой стыль»:

Шостая і фінальная гонка сезону велааматараў стартавала 18 кастрычніка ў Пышках. Траса – даволі цяжкая, са шматлікімі крутымі ўзгоркамі і спускамі – была абрана невыпадкова.

Арганізатары гонкі палічылі сімвалічным завяршыць сезон у тым месцы, дзе ён пачынаўся.

Сярод заяўленых да ўдзелу веласіпедыстаў былі вылучаны дзве катэгорыі: «эліта» і «кандыдаты».

«Эліта» – амаль што прафесійныя велагоншчыкі, якія не першы раз прымаюць ўдзел ў такіх гонках. «Кандыдатамі» былі веласіпедысты-аматары ці навічкі.

 Ад катэгорыі залежала і працягласць трасы – 3 ці 5 кругоў, кожны з якіх – прыкладна тры кіламетры.

2

Як адзначылі арганізатары, у апошняй гонцы сезону было значна менш удзельнікаў, чым у папярэдніх.

Не было на гэты раз і дзяўчын-веласіпедыстак. Але, што цікава, у катэгорыі «кандыдатаў» браў удзел грамадзянін Балгарыі, які гасцюе ў Гародні.

Ён даведаўся аб гонцы праз гродзенскі форум і вырашыў паспрабаваць свае сілы.

3  

Нягледзячы на невялікую колькасць ўдзельнікаў, фінал атрымаўся вельмі напружаным і інтрыгуючым.

4  

Барацьба была не толькі за перамогу ў фінале, але і за першынство ў фінальным заліку.

Пераможцаў атрымалася шмат: 6 – у фінальнай гонцы і 6 пераможцаў сезону (па тры ў кожнай катэгорыі).

5

Усе былі ўзнагароджаны кубкамі і прызамі ад арганізатараў і спонсараў.

Фіналісты сезону катэгорыі «эліта» адзначылі перамогу фантанам шампанскага.

6  

Наступны сезон гонак арганізатары плануюць пачаць у траўні. Яны абяцаюць больш насычаныя гонкі з ўдзелам прафесійных веласіпедыстаў, а таксама ўсіх жадаючых.

Ганка Марза, фота аўтара

Новости

Вверх