Адбыўся традыцыйны забег на адну гадзіну

Адбыўся традыцыйны забег на адну гадзіну

Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:

29 кастрычніка на гарадскім стадыёне Маладзечна адбыўся прабег, прысвечаны 26-годдзю клуба аматараў бегу «Рэгіён». Спартсмены беглі на працягу адной гадзіны – хто колькі паспее.

У кожнага – свая дыстанцыя і свая хуткасць. Гэтыя словы кіраўніка клуба Аляксандра Кавалёва сталі лейтматывам спаборнітцтваў.

Пасля прадстаўлення спартсменаў і «лічыльнікаў» (людзей, якія лічаць пераадоленыя кругі) удзельнікі спаборніцтваў рознага ўзросту стартавалі па камандзе "Марш!". Лідэрам забегу адразу стаў Юрый Дылеўскі. Затым ён саступіў першынство Паўлу Крушынскаму, які ў выніку стаў абсалютным пераможцам і пераможцам у сваёй узроставай групе – 17 220 метраў. Найлепшы вынік сярод жанчын паказала Алена Траццякова – 14 200 метраў.

1

2

Пераможцы і прызёры вызначаліся ва ўзроставых групах. Пераможцы атрымалі грашовыя прызы. Усе ўдзельнікі – граматы і брашуры «Маладзечанскі раён» з вялікай колькасцю фотаздымкаў.

3

4

Самай маладой удзельніцай спаборніцтваў стала 4-гадовая Ганна Цішко. Самым старэйшым – 84-гадовы Павел Сталбавенка.

Святлана ЦІШКО

Новости

Вверх