Фестываль рэлігійнай песні ў Браславе запрашае да ўдзелу

Фестываль рэлігійнай песні ў Браславе запрашае да ўдзелу

«Птушкай будзь, імкніся сэрцам да нябёс», – словы гімна фестывалю рэлігійнай песні ў Браславе хутка прагучаць ізноў. 5–6 лістапада 2011 г. санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў запрашае спевакоў і музыкантаў да ўдзелу ў V фестывалі рэлігійнай песні, інфармуе Catholic.by.

За пяць гадоў існавання фестывалю «Як птушка будзь, імкніся сэрцам да нябёсаў» яго ўдзельнікамі былі не толькі прадстаўнікі розных парафій Віцебскай, Гродзенскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і іншых хрысціянскіх канфесій.  

Запрашаем салістаў, музыкантаў, музычныя групы, усіх тых, каго Бог адарыў музычнымі талентамі,  каб праз дзяленне памнажаць атрыманыя дары.

Праграму фестываля глядзіце тут.

Мнения

Вверх