Завулак Пераскок з’явіўся ў Слоніме

Завулак Пераскок з’явіўся ў Слоніме

Як паведамляе «Газета Слонімская»:

Завулак пад назвай Пераскок існуе ў Слоніме даўно. Аднак  звярнулі ўвагу на гэты маленькі завулак у цэнтры горада многія слонімцы нядаўна, калі на дамах з абодвух канцоў завулка з’явіліся шыльды.

— Колькі гадоў у Слоніме пражыў, а не ведаў, што хаджу па завулку Пераскок, — казаў услых ці думаў пра сябе, прыпыняючыся ля новых шыльдаў, напэўна, не адзін жыхар Слоніма нават сталага ўзросту. 

— Раней і не ведала, што завулак называецца Пераскок, — прызналася карэспандэнту і жанчына, што працуе ў магазіне «Канцтавары», што месціцца ў завулку, хоць і паводле адрасу адносіцца да плошчы Леніна. 

Шыльда з назвай, як сказаў жыхар аднаго з трох дамоў завулка, усё ж была. Яна вісела на магазіне мэблі. Аднак на яе ніхто не звяртаў увагі, бо яна была зафарбаваная. 

get_img

Безназоўны завулак у цэнтры Слоніма нарэшце займеў сваё старажытнае імя — цікавае і гучнае. 
Чаму шыльду напісалі на рускай мове, а не на беларускай — у нашых сённяшніх рэаліях зразумела.

Толькі ад гэтага чамусьці не становіцца менш прыкра і крыўдна.

Для даведкі
Сёння ў горадзе Слоніме налічваецца 175 вуліц (з іх адзін праспект) і 99 завулкаў агульнай працягласцю 156 кіламетраў, дзве плошчы.

Жанна Пляшко

Мнения

Вверх