Сяброўскае падарожжа «Па слядах забытай вайны» у межах кампаніі «Будзьма беларусамі»

Сяброўскае падарожжа «Па слядах забытай вайны» у межах кампаніі «Будзьма беларусамі»

Як паведамляе Таварыства аховы помнікаў:

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць:

у сяброўскае падарожжа «Па слядах забытай вайны» 20 лістапада 2011 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі»

па маршруце:

Рускае Сяло – мемарыяльны комплекс на рускіх вайсковых могілках.

Заброддзе – рускія вайсковыя могілкі.

Смаргонь – былы кальвінісцкі збор сяр. XVI ст., палявыя ўмацаванні 1915 – 1918 гг.

Новаспаск – грэка-каталіцкая царква XVIII ст., пашкоджаная пад час баявых дзеянняў.

2

Крэва – замак XIV ст. з рэшткамі фартыфікацыйных палявых збудаванняў 1915 – 1918 гг., Юрава гара, рэшткі палявых земляных умацаванняў.

Палтароўшчына – нямецкія вайсковя могілкі.

Баруны – нямецкія вайсковыя могілкі, базыльянскія касцёл і кляштар сяр. XVIII ст.

Гальшаны – забудова мястэчка, францысканскі касцёл і кляштар XVII ст., нямецкія вайсковыя пахаванні, руіны замка.

3

Дзясятнікі – вайсковыя нямецкія могілкі.

Падчас падарожжа – гісторыя 1-й сусветнай на тэрыторыі Беларусі і ў еўрапейскім кантэксце.

Новости

Вверх