На Пружаншчыне плануюць узарваць гістарычны будынак? (фота)

На Пружаншчыне плануюць узарваць гістарычны будынак? (фота)

Як паведамляе Euroradio:

Двухпавярховы гаспадарчы будынак ХІХ стагоддзя знаходзіцца ў вёсцы Семянча-ІІ, за тры кіламетры ад Пружан. Ён выглядае як паменшаная копія палаца Сапег у Ружанах.

Паэт і краязнавец Мікола Папека кажа, што гэты будынак мог бы стаць прывабным турыстычным аб'ектам:

Папека: «Гэты вельмі прыгожы, шыкоўны будынак, выкладзены з палявых вялізных камянёў, могуць узарваць. Людзі кажуць, што ўжо дамоўлена са слонімскімі ўзрыўнікамі — і яны пакладуць яго плазам. Не лезе гэта ні ў які розум! Каб не ферма непадалёк, яго нейкі багаты чалавек даўно прыстасаваў бы для турыстычных мэтаў».

1

 Ды і ферма значыць менш за гістарычны будынак, яе можна перанесці, кажа Папека. На яго думку, у гістарычным будынку можна было б размясціць гатэль — у Пружанах не стае месцаў.

3

У аддзеле культуры Пружанскага райвыканкама пра планы падрыву, як і пра мануфактуру ў Семянчы-ІІ, не ведаюць: яна не стаіць на ўліку як помнік гісторыі.

4

Мнения

Вверх