В браславском музее - экспозиция о Друе

В браславском музее - экспозиция о Друе

Як паведамляе "Браслаўская звязда":

У гісторыка-краязнаўчым музеі ў аўторак адбылося адкрыццё выставы “Друя – магдэбургскае месца”. Падрыхтаваная супрацоўніцай музея Ганнай Базарэвіч (на здымку), экспазіцыя расказвае гледачам пра слаўную гісторыю старажытнага горада, які некалі ўваходзіў у склад Полацкага княства і размяшчаўся на буйным гандлёвым шляху.

Нагадаем, што сёлета Друя адзначае сваё 625-годдзе. Менавіта да гэтай падзеі і прымеркавана выстава, якая складаецца з цікавых раздзелаў, прысвечаных гістарычным эпізодам з жыцця горада. Асаблівую цікавасць для наведвальнікаў будуць уяўляць фотаздымкі з выявамі страчанай архітэктурнай спадчыны (як вядома, за гісторыю існавання Друі было ўзведзена каля 20 культавых пабудоў), матэрыялы археалагічных даследванняў, якія прадстаўлены кафляй і паліваным посудам XVI ст., таксама экспануюцца копіі дакументаў і картаў розных часоў. Шмат матэрыялаў прысвечана вядомым гістарычным асобам: прадстаўнікам роду Сапегаў, расійскім грамадскім і палітычныя дзеячам, што маюць дачыненне да гісторыі Друі.

hanka

Супрацоўнікі музея за-прашаюць наведаць новую экспазіцыю, і з радасцю раскажуць пра мястэчка, якое калісьці было мекай для прадстаўнікоў розных канфесій, і славутае на багатую гісторыю.

Галляш Сілява

Мнения

Вверх